10 красавіка ў межах праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё» студэнты і выкладчыкі факультэта фізічнай культуры арганізавалі беларускую акцыю. Удзельнікі з азартам выпрабоўвалі свае веды: пазнавалі славутых спартсменаў па фотаздымках, перакладалі спартыўную тэрміналогію на родную мову і складалі пазлы з выявамі знакамітых спартыўных аб’ектаў Беларусі. Салодкія пачастункі сталі прыемным бонусам для кожнага, хто далучыўся да ініцыятывы. Яркім завяршэннем акцыі стала беларуская песня, якую выканала студэнтка факультэта фізічнай культуры Юлія Шока.