Юбілейная, пятая, школа “Пад светлым іменем Купалы” прайшла ва ўніверсітэце з 4 па 15 жніўня. Яе ўдзельнікамі сталі 20 замежных гасцей з Расіі, Казахстана і Туркменістана.
Сёння, 15 жніўня, падчас урачыстай цырымоніі закрыцця Летняй школы беларускай мовы ўдзельнікі атрымалі заслужаныя сертыфікаты за паспяховае завяршэнне навучання. Таксама ўручылі сертыфікаты тым, хто паспяхова здаў экзамен на ўзровень валодання беларускай мовай.
Падчас навучання ўдзельнікі пазнаёміліся з беларускай мовай і гісторыяй нашай краіны, наведалі цікавыя культурныя мясціны, а таксама навучыліся гатаваць стравы нацыянальнай кухні і выконваць народныя танцы.
– Летняя школа за час навучання аб’яднала ўдзельнікаў у адну дружную сям’ю. Тут заўсёды цёпла і ўтульна. У наступным годзе абавязкова прыеду сюды зноў, – падзялілася ўражаннямі ўдзельніца Летняй школы беларускай мовы і культуры Яўгенія Елізарава.