З 13 па 17 верасня ў рамках праграмы «Запрошаны прафесар» факультэт мастацтваў і дызайну Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы наведала доктар мастацтвазнаўства, прафесар, прафесар кафедры тэорыі і гісторыі музыкі Астраханскай дзяржаўнай кансерваторыі Людміла Казанцава.
За час візіту Людміла Казанцава прачытала магістрантам спецыяльнасці «Музычнае мастацтва» лекцыі па дысцыплінах «Методыка і тэхніка навуковага даследавання» і «Навукова-даследчы семінар». Таксама 16 кастрычніка яна выступіла з дакладам на пленарным паседжанні XII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Актуальныя праблемы сусветнай мастацкай культуры. Памяці прафесара У. Д. Разэнфельда».
Візіт прафесара стаў важнай падзеяй і садзейнічаў абмену ведамі і ўмацаванню міжнародных навуковых сувязей.
Даведачна: Людміла Казанцава з'яўляецца акадэмікам Міжнароднай акадэміі інфарматызацыі і Расійскай акадэміі прыродазнаўства. Таксама яна ўваходзіць у склад Саюза кампазітараў Расіі і Навуковага камітэта Таварыства тэорыі музыкі Расіі і ўзначальвае Праблемную навукова-даследчую лабараторыю музычнага зместу. За сваю прафесійную дзейнасць Людміла Казанцава напісала больш за 250 навуковых, навучальных і метадычных публікацый.