Напярэдадні зімы і навагодніх свят лёгка страціць пільнасць. Пакуль вы плануеце пакупку, зламыснікі прыдумляюць новыя спосабы падману. Цэнтр па сувязях з грамадскасцю нагадвае вам аб асноўных правілах, як не патрапіць на хітрыкі ашуканцаў.
Ашуканцы прыдумляюць самыя розныя махінацыі, каб падмануць грамадзян, але самымі асноўнымі застаюцца размяшчэнне прывабных прапаноў з нізкімі коштамі і скідкамі, патрабаванне поўнай перадаплаты і стварэнне копій рэальных інтэрнэт-рэсурсаў і профіляў у сацыяльных сетках і месенджарах.
Каб пазбегнуць сустрэчы з ашуканцамі неабходна выконваць некалькі простых правіл:
Не давярайце, а правярайце. Зважайце на дакладнасць сайтаў і прадаўцоў, адрас старонкі, водгукі і кантактныя дадзеныя.
Не пераводзіце грошы. Не згаджайцеся на поўную перадаплату без гарантый.
Вядомасць = бяспечная пакупка. Карыстайцеся толькі праверанымі гандлёвымі пляцоўкамі і афіцыйнымі сайтамі.
Памятайце, бясплатны сыр - толькі ў пастцы. Будзьце ўважлівыя да прапаноў, якія здаюцца "занадта выгаднымі".
Купалаўцы, будзьце пільныя! Бяспека вашых фінансаў - у вашых руках!