З 16 па 18 верасня ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праходзіла XXII Міжнародная навуковая канферэнцыя «Моладзь у навуцы – 2025». Гэтая маштабная падзея сабрала больш за 500 маладых навукоўцаў з розных краін. Сярод іх былі і прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Актыўны ўдзел у рабоце канферэнцыі прынялі 6 прадстаўнікоў факультэта псіхалогіі, а таксама аспіранты педагагічнага і філалагічнага факультэтаў і выкладчык інжынернага факультэта. Маладыя даследнікі падзяліліся вынікамі сваіх пошукаў і атрымалі каштоўныя водгукі ад экспертнай супольнасці.
Асаблівай нагодай для гонару стаў поспех выпускніцы магістратуры факультэта псіхалогіі Ліі Сурдавай (навуковы кіраўнік – Ганна Янчый, кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт). Яе навуковы даклад быў прызнаны лепшым на секцыі і адзначаны ганаровым дыпломам. Гэта дасягненне з'яўляецца не толькі асабістым поспехам Ліі, але і доказам высокага ўзроўню падрыхтоўкі, які атрымліваюць студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Віншуем купалаўцаў з паспяховым выступленнем!