Учора, 7 верасня, студэнты і выкладчыкі ГрДУ імя Янкі Купалы падключыліся анлайн да пленарнага пасяджэння Маладзёжнага форуму Саюзнай дзяржавы "Роля моладзі ў захаванні і абароне гістарычнай памяці".
Мерапрыемства прайшло ў знакавым месцы - Музеі Славы Магілёўшчыны ў Буйнічах.
На парадку дня стаялі пытанні, якія датычацца захавання гістарычнай памяці. Таксама маладыя ўдзельнікі заклікалі сучаснікаў змагацца з фальсіфікацыяй, размаўляць з астатнімі ветэранамі і захоўваць сямейныя архівы.