Мерапрыемства адбудзецца ў рамках фестывалю "Моладзь - за Саюзную дзяржаву" ў Магілёве з 5 па 8 верасня.
Падчас форуму будуць працаваць секцыі, на якіх маладыя гісторыкі Беларусі і Расіі абмяркуюць тэмы "Гістарычная спадчына Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне як важнейшы фактар патрыятычнага выхавання моладзі" і "Уклад народаў Савецкага Саюза ў Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне".
Пленарнае пасяджэнне форума адбудзецца 7 верасня ў 15:00. Падключыцца анлайн да яго можна будзе па спасылцы.
Адным з прадстаўнікоў Гродзенскай вобласці на мерапрыемстве стане студэнтка ГрДУ імя Янкі Купалы Карына Місцюк з праектам, прысвечаным захаванню гістарычнай праўды і гістарычнай памяці ў інфармацыйным полі.