Напярэдадні новага 2025-2026 навучальнага года ва ўніверсітэце прайшло пасяджэнне камісіі па прадастаўленні скідак студэнтам, якія навучаюцца на платнай аснове.
Зніжкі на навучанне атрымалі 142 студэнты, у лік якіх уваходзяць і студэнты з ліку льготных катэгорый па сацыяльных прыкметах. 68 студэнтаў з агульнай колькасці будуць плаціць на 60% менш (у 2024 годзе такіх было 53), а 74 студэнты атрымалі скідку ў 40%. Агульная сума фінансавай падтрымкі студэнтаў з боку ўніверсітэта склала 306 394,4 рублёў.
Пры прыняцці рашэння аб выдачы скідкі камісія звяртала ўвагу на поспехі студэнтаў у вучобе, навукова-даследчай і грамадскай дзейнасці, а таксама на вынікі рэйтынгу.
Нагадаем, у 2024 годзе скідкі атрымалі 124 студэнты-платнікі.
Прадастаўленне скідак на навучанне – важная сацыяльная падтрымка, якая паказвае, што Купалаўскі універсітэт заўсёды падтрымае студэнтаў, якія актыўна працуюць. Віншуем студэнтаў, якія атрымалі скідкі, і жадаем ім далейшых поспехаў у вучобе!