
Мерапрыемства прайшло сёння, 28 жніўня, і было прысвечана ўступленню новых членаў у рады грамадскага аб'яднання «Белая Русь».
У пасяджэнні прынялі ўдзел старшыня Ленінскай раённай арганізацыі г. Гродна Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь» Алена Сапоцька, старшыня першаснай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь» ГрДУ імя Янкі Купалы Аксана Котава, члены Савета першаснай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь» «БРСМ» Ягор Бухгароўскі.
У цэнтры падзеі – прыём 15 маладых работнікаў універсітэта, членаў ГА «БРСМ» у рады «Белай Русі». Урачыстыя мерапрыемствы ўступлення членаў ГА «БРСМ» у рады РГА «Белая Русь» праходзяць па ўсёй Беларусі ў перыяд з 18 жніўня па 15 верасня.
З прывітальным словам на сходзе выступіла Алена Сапоцька і Аксана Котава.
Кульмінацыяй мерапрыемства стала цырымонія ўручэння членскіх білетаў.
Для прадстаўнікоў працоўнага калектыву ўніверсітэта гэтая падзея азнаменавала новы этап іх грамадскай дзейнасці ў працы над агульнымі мэтамі развіцця Беларусі.