Учора, 14 жніўня, у венгерскім Сегедзе завяршыўся матч у адказ 3-га кваліфікацыйнага раунда Лігі канферэнцый паміж гродзенскім «Нёманам» і фарэрскім футбольным клубам «Клаксвік». Матч завяршыўся з лікам 2:0 на карысць «Нёмана». У плэй-оф Лігі канферэнцый «Нёман» згуляе з іспанскім «Раё Вальякана». Матчы пройдуць 21 і 28 жніўня.
Студэнты, супрацоўнікі і выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы з'яўляюцца адданымі балельшчыкамі футбольнага клуба. Учора яны, як і тысячы гродзенцаў, затаіўшы дыханне, сачылі за чарговай гульнёй.
Перад нашымі гродзенскімі прафесіяналамі футбольнага спорту стаяла складаная задача. «Клаксвік» у першым матчы паўстаў арганізаванай і цэльнай камандай, якая паказала дынамічны вынік. Пра гэта сведчыць у тым ліку яе немалы еўракубкавы вопыт мінулых гадоў. Зрэшты, неманцы не такія ўжо і простыя, што і даказалі ў Сегедзе.
Купалаўцы адзначылі арыгінальную задумку трэнерскага штаба Ігара Кавалевіча – каманда на полі спрабавала прайсці хуткім перамяшчэннем мяча з флангу на фланг і сілавымі падачамі атаку саперніка. Аўтарамі галоў сталі Гулжыгіт Барубаеў, Юрый Панця. Вырашальны ўдар з 11-метровай адзнакі ў актыве Ахмедзі.
У выніку напружанай барацьбы ў серыі пенальці мацнейшым аказаўся «Нёман» – 5:4. Цяпер каманду чакае няпростая гульня з іспанскім «Раё Вальякана» – за выхад у асноўны этап самага маладога еўракубка.
Ганарымся нашым моцным футбольным клубам «Нёман», у складзе якога гуляюць купалаўцы. Жадаем кіраўніцтву, трэнерскаму складу і гульцам яркіх перамог і поспехаў! Толькі «Нёман»! Толькі Гродна!