Супрацоўнікі кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права ГрДУ імя Янкі Купалы Наталля Місарэвіч і Дзіяна Зубрык распрацавалі навукова-практычныя рэкамендацыі па ўдасканаленні забеспячэння прынцыпу канфідэнцыйнасці персанальных даных пры выкарыстанні машыннага навучання.
У рэкамендацыях прапанавана сістэма мер, накіраваная на захаванне прыватнасці, з акцэнтам на неабходнасць комплекснага падыходу да абароны інфармацыі, уключаючы прававыя, арганізацыйныя і тэхнічныя меры.
Вынікі даследавання могуць быць прыменены для ўдасканалення заканадаўства Рэспублікі Беларусь, якое датычыцца абароны персанальных даных, а таксама для распрацоўкі лакальных нарматыўных актаў суб'ектамі гаспадарання. Распрацоўка ўлічвае ўсе магчымыя фактары цыфравізацыі, у тым ліку дынамічнае развіццё шкоднасных праграм, якія ўяўляюць пагрозу ўцечкі дадзеных, і паказвае на перспектывы паляпшэння механізмаў абароны персанальных дадзеных. Партнёрам праекта выступае Рэгіянальны цэнтр прававой інфармацыі Гродзенскай вобласці.