У новым сучасным 13-павярховым будынку будуць пражываць прадстаўнікі ўсіх факультэтаў Купалаўскага ўніверсітэта.
У адпаведнасці з распрацаваным загадзя ва ўніверсітэце алгарытмам ў 2020/2021 навучальным годзе ў новым інтэрнаце па вуліцы Дубко будуць пражываць студэнты старэйшых курсаў, якія добра сябе паказалі ў вучобе, спорце і грамадскім жыцці ўніверсітэта. Дзякуючы ўводу ў эксплуатацыю новага інтэрната жыллём будуць забяспечаны да 90 працэнтаў іншагародніх студэнтаў Купалаўскага ўніверсітэта.