Спаборніцтвы праходзілі на Кіпры 9-11 снежня і сабралі змагароў з больш чым 15 краін свету. Сярод удзельнікаў студэнты ўніверсітэтаў з краін СНД і Еўропы. Студэнты-спартсмены Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў складзе зборнай абаранялі на спаборніцтве гонар Беларусі.
Перамогу ў вагавай катэгорыі 52 кг атрымала студэнтка факультэта фізічнай культуры Ксенія Даніловіч, якая ў фінальных паядынках адолела саперніц з Расіі і Румыніі. Таксама ў ліку пераможцаў апынулася студэнтка юрыдычнага факультэта Юлія Трахневич. Дзяўчына заняла першае месца ў вагавай катэгорыі 72 кг.
Другой ў вагавай катэгорыі 80+ стала студэнтка факультэта псіхалогіі Кацярына Калюжная. Трэцяе месца ў вагавай катэгорыі 82 кг у студэнта факультэта фізічнай культуры Нікіты Карыкава.
Трэнерамі спартсменаў ГрДУ імя Янкі Купалы выступілі загадчык кафедры спартыўных гульняў факультэта фізічнай культуры Аляксандр Бардзін і выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту факультэта фізічнай культуры Іван Шарко.
- На I Чемпионате мира среди студентов по борьбе самбо студентка факультета физической культуры ГрГУ имени Янки Купалы Ксения Данилович заняла первое место в весовой категории 52 кг
- Студентка юридического факультета ГрГУ имени Янки Купалы Юлия Трахневич также стала первой в весовой категории 82 кг
- Второй в весовой категории 80+ стала студентка факультета психологии ГрГУ имени Янки Купалы Екатерина Калюжная
- Третье место в весовой категории 82 кг у студента факультета физической культуры ГрГУ имени Янки Купалы Никиты Карикова
- Тренером спортсменок ГрГУ имени Янки Купалы выступил заведующий кафедрой спортивных игр факультета физической культуры А.Р. Бардин