З 21 па 29 кастрычніка ў ГрДУ імя Янкі Купалы праходзілі спаборніцтвы па баскетболе сярод жаночых каманд у праграме круглагадовай спартакіяды-2025/2026, дзе сабраліся наймацнейшыя каманды факультэтаў, якія прадэманстравалі высокае майстэрства.
Першае месца занялі дзяўчаты інжынернага факультэта, якія паказалі зладжаную і ўпэўненую гульню. Другое месца дасталася камандзе юрыдычнага факультэта, якая прадэманстравала высокі ўзровень падрыхтоўкі. На трэцім месцы апынулася каманда факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, якая вызначылася згуртаванасцю і камандным духам.
Тытул "Лепшага гульца" заслужана атрымала студэнтка 3 курса інжынернага факультэта Аляксандра Палубок, якая паказала выдатную спартыўную падрыхтоўку і лідарскія якасці. Студэнтка 2 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Ксенія Філюта заваявала тытул "Лепшы нападаючы" за выдатную рэзультатыўнасць у матчы. Тытул «Лепшы цэнтравы» забрала студэнтка 2 курса юрыдычнага факультэта Віялета Валасач, якая паказала ўменне граматна валодаць мячом. «Лепшым абаронцам» за ўменне стратэгічна думаць стала студэнтка 3 курса юрыдычнага факультэта Арына Галавач. Тытул "За волю да перамогі" забрала студэнтка 2 курса факультэта біялогіі і экалогіі Анастасія Кавальчук, якая праявіла самааддачу і пастаяннае імкненне да барацьбы.
Віншуем пераможцаў і ўсіх удзельніц з паспяховым завяршэннем спаборніцтваў і жадаем новых спартыўных дасягненняў!