У Мінску з 20 па 22 кастрычніка прайшлі спаборніцтвы папярэдняга этапа Рэспубліканскай студэнцкай валейбольнай лігі-2025/2026 сярод мужчынскіх каманд.
Першае месца заняла каманда Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, паказаўшы балельшчыкам добрую гульню і выдатны ўзровень падрыхтоўкі. Другое месца заняла каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, прадэманстраваўшы зладжаную працу. На трэцім месцы апынулася каманда Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі, якая праявіла волю да перамогі.
Купалаўскі ўніверсітэт віншуе ўдзельнікаў і пераможцаў спаборніцтваў і жадае камандам далейшых спартыўных поспехаў!