Студэнты Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прадставілі свой праект і ўнеслі ўклад у фарміраванне экалагічнай культуры горада Гродна.
У красавіку 2025 года ў ГрДУ імя Янкі Купалы прайшоў экалагічны хакатон «ЭколИнно-2025», які аб'яднаў больш за 100 студэнтаў розных факультэтаў, натхнёных ідэямі ўстойлівага развіцця і экалагічных інавацый. Хакатон быў прысвечаны распрацоўцы канцэпцыі і дызайну вонкавай сацыяльнай рэкламы на экалагічную тэматыку, якая будзе размешчана на грамадскім транспарце горада Гродна. Мэтамі праекта стала павышэнне экалагічнай культуры грамадзян, прафілактыка прыродаахоўных правапарушэнняў і асвета ў сферы выкарыстання прыродных рэсурсаў.
Адным з яркіх вынікаў хакатона стаў дызайн вонкавай сацыяльнай рэкламы, распрацаваны камандай студэнтаў Купалаўскага ўніверсітэта. У склад каманды ўвайшлі студэнты факультэта біялогіі і экалогіі Дар'я Кротава і Мікіта Галаган, а таксама студэнты факультэта мастацтваў і дызайну Лізавета Бернатовіч і Кацярына Навіцкая.
Удзельнікі прадставілі візуальную канцэпцыю сацыяльнай рэкламы на экалагічную тэматыку, якая ўжо размешчана на грамадскім транспарце горада Гродна. Яркая кампазіцыя з вобразамі прыроды, перапрацоўкі і чыстай энергіі зараз упрыгожвае адзін з гарадскіх аўтобусаў, ператварыўшы яго ў рухомы сімвал экалагічнай адказнасці, які натхняе гараджан на беражлівыя адносіны да прыроды і свядомае спажыванне рэсурсаў.
Віншуем каманду і жадаем ім далейшых поспехаў у рэалізацыі экалагічных ініцыятыў!