10 лістапада ў Гродне адбыўся раённы этап конкурсу маладых спецыялістаў «Мая маладая Беларусь!». Мерапрыемства, арганізаванае адміністрацыяй Ленінскага раёна горада Гродна, аб'яднала прадстаўнікоў розных арганізацый, устаноў і прадпрыемстваў, сярод якіх была і каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.