У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы падрыхтавалі маштабную праграму да галоўнага свята навуковай супольнасці - Дня беларускай навукі, якое адзначаецца сёлета 25 студзеня. Запланаваны семінары, дыялогавыя пляцоўкі, выставы і зборы, дзе будуць прадстаўлены не толькі дасягненні, але і вызначаны вектары развіцця на бліжэйшыя гады.