4 жніўня на факультэце псіхалогіі Купалаўскага ўніверсітэта прайшло ўрачыстае ўручэнне дыпломаў магістра выпускнікам з Кітайскай Народнай Рэспублікі. Дакументы аб адукацыі атрымалі 13 чалавек, якія паспяхова асвоілі праграму па спецыяльнасці «Псіхалогія». За час навучання магістранты прадэманстравалі высокі ўзровень ведаў і абаранілі свае навуковыя працы.
Дыплом Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адкрые перад маладымі спецыялістамі новыя магчымасці для прафесійнага росту.