З 24 па 26 чэрвеня ў Санкт-Пецярбургу праходзіў XIV Пецярбургскі міжнародны юрыдычны форум – маштабная экспертная пляцоўка для спецыялістаў з усяго свету. У лік удзельнікаў увайшла загадчык кафедры крымінальнага права, крымінальнага працэсу і крыміналістыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Рыма Ключко.
Мерапрыемства прайшло пад дэвізам «Час быць у праве» і сабрала больш за 5000 удзельнікаў. У рамках васьмі тэматычных блокаў спецыялісты юрыдычнай сферы абмеркавалі ўкараненне штучнага інтэлекту ў права, крыптаактывы, абарону традыцыйных каштоўнасцей і трансгранічны арбітраж.
Рыма Мікалаеўна прыняла ўдзел у тэматычнай панэлі «Парасон бяспекі еўразійскай інтэграцыі», якая адбылася 24 чэрвеня. Удзельнікі дыскусіі прааналізавалі мадэлі прававога забеспячэння розных сфер бяспекі, а таксама напрамкі ўдасканалення мадэльнага заканадаўства АДКБ з улікам трансфармаваных выклікаў і пагроз на еўразійскай прасторы.
Удзел ГрДУ імя Янкі Купалы ў міжнародным форуме такога ўзроўню дэманструе высокі ўзровень прафесійных ведаў акадэмічнай супольнасці ўніверсітэта і гатоўнасць дзяліцца унікальным вопытам з замежнымі калегамі.