24 чэрвеня на Аўгустоўскім канале прайшоў прыём ад імя старшыні Гродзенскага аблвыканкама, прысвечаны Дню моладзі і студэнцтва.
Удзельнікамі мерапрыемства выступілі самыя актыўныя прадстаўнікі моладзі розных прафесій, пераможцы конкурсаў, ініцыятары патрыятычных і дабрачынных акцыяў, а таксама аўтары інавацыйных праектаў. У іх лік увайшла студэнтка трэцяга курса інжынернага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Кацярына Сіроцкая.
Ад імя губернатара з моладдзю сустрэліся намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Пранюк і начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Ігар Булаўка.
Мерапрыемства прайшло ў неафіцыйнай абстаноўцы ў фармаце «без гальштукаў». У адкрытым дыялогу з прадстаўнікамі аблвыканкама актыўная моладзь без сарамлівасці задавала пытанні.
Фіналам і самым яркім момантам сустрэчы стала кранальная цырымонія спуску вянкоў у ваду. Дадзеная акцыя пад назвай «Дзявочы вянок міру» была арганізавана Маладзёжным крылом Гродзенскай абласной арганізацыі «Беларускі саюз жанчын».