29 мая ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшоў адкрыты выніковы семінар, прысвечаны закрыццю пятага сезона конкурсу «ІнНаСтарт» у рамках дзейнасці Студыі праектаў і стартапаў.
У ходзе конкурснага адбору экспертнай камісіяй было разгледжана 55 заявак па пяці намінацыях. Па выніках пітчынг-сесіі былі вызначаны пераможцы ў кожнай намінацыі. Члены журы прадаставілі ўдзельнікам зваротную сувязь з указаннем моцных бакоў праектаў і рэкамендацыямі па іх далейшым развіцці.
Па выніках работы конкурсу прызёрамі сталі 12 найлепшых інавацыйных праектаў і прататыпаў, аўтары якіх атрымаюць падтрымку ў выглядзе фінансавання, удзелу ў акселерацыйнай праграме і садзейнічання ў прасоўванні праектаў на рэспубліканскі ўзровень.
Азнаёміцца з пераможцамі конкурсу можна па спасылцы.