У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы працягваецца конкурс прафесійнага майстэрства "Педагог-інаватар Купалаўскага ўніверсітэта". На гэты раз сваім вопытам барацьбы з прафесійным выгараннем падзеліцца дацэнт кафедры эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі Таццяна Парфёнава.
У рамках свайго майстар-класа "Сам сабе псіхолаг: прафілактыка выгарання" Таццяна Вячаславаўна раскажа, як зразумець, што прыйшоў час зрабіць паўзу і аднавіцца, як заўважаць сігналы стомленасці і падзяліцца інструментамі самарэгуляцыі.
- Мы разбярэмся, што такое эмацыйнае выгаранне, як своечасова распазнаць яго першыя прыкметы і што рабіць, каб не даводзіць сябе да стану поўнага знясілення. Пазнаёмімся і на практыцы асвоім дзве тэхнікі самадапамогі для прафілактыкі эмацыйнага заняпаду сіл. Абедзве тэхнікі заснаваны на прынцыпах усвядомленасці і кантакту са сваімі каштоўнасцямі, - распавяла Таццяна Вячаславаўна.
Майстар-клас пройдзе 28 мая ў 15:05 па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, аўд. 410.
Прыняць удзел запрашаюцца ўсе жадаючыя!