Дыялог на тэму «Дзеці ў няволі: канцэнтрацыйныя, донарскія і перасыльныя лагеры на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны» аб'яднаў выкладчыкаў, студэнтаў, супрацоўнікаў пракуратуры Гродзенскай вобласці і прайшоў сёння, 20 мая.
Удзельнікамі мерапрыемства сталі загадчык кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму, кандыдат гістарычных навук Сяргей Амелька, намеснік дэкана факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце Алена Антончык, старшы пракурор аддзела пракуратуры Гродзенскай вобласці па наглядзе за ý Змітрэвіч, а таксама 50 студэнтаў 1 - 3 курсаў факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму і філалагічнага факультэта.
Перад прысутнымі выступілі чатыры спікеры. У сваіх дакладах яны нагадалі, як жорстка абыходзіліся ворагі з нашым народам падчас Вялікай Айчыннай вайны. З дакладам на тэму «Генацыд дзіцячага насельніцтва на акупаванай тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны» выступіла Наталля Змітрэвіч. Архіўнымі крыніцамі аб дзейнасці дзіцячых дамоў на тэрыторыі Гродзеншчыны ў фондах Занальнага дзяржаўнага архіва ў горадзе Навагрудку падзяліўся Сяргей Амелька.
Таксама на мерапрыемстве выступілі студэнты. Студэнтка 3 курса спецыяльнасці «Гісторыя» Вікторыя Якімчук расказала пра дзейнасць дзіцячых дамоў на тэрыторыі Гродзеншчыны ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а студэнт 2 курса спецыяльнасці «Журналістыка» Мацей Пісарэнка падзяліўся працай на тэму «Факты генацыду беларускага народа ва ўспамінах дзяцей вайны (на матэрыяле праекта абласной газеты «Гродзенская праўда»)».
Прадэманстраваныя даклады не пакінулі прысутных абыякавымі. Сустрэча прайшла ў фармаце адкрытага дыялога. Удзельнікі жыва абмяркоўвалі ўзнятыя тэмы і задавалі пытанні.