30 красавіка ў Гродне адбылася ўрачыстая цырымонія абнаўлення Дошкі гонару Гродзенскай вобласці. Гэта падзея традыцыйна прымеркавана да свята Вясны і Працы і сімвалізуе прызнанне заслуг найлепшых працаўнікоў і калектываў рэгіёну. Па выніках работы за мінулы год на Дошку гонару занесены 21 прадпрыемства і 20 жыхароў рэгіёну.
Адмысловай падставай для гонару Купалаўскага ўніверсітэта стала прысваенне ганаровага звання «Чалавек года Гродзеншчыны» Казіміру Зноску, дацэнту кафедры тэарэтычнай фізікі і цеплатэхнікі ГрДУ імя Янкі Купалы.
Пасведчанне аб занясенні на Дошку гонару ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў Першы намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Юрый Валеваты. Прафесіяналізм, шматгадовая добрасумленная праца і значны ўклад Казіміра Францавіча ў развіццё айчыннай навукі і падрыхтоўку высокакваліфікаваных кадраў атрымалі высокую адзнаку на дзяржаўным узроўні.
Увесь калектыў універсітэта віншуе Казіміра Францавіча з заслужаным прызнаннем! Жадаем моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі і новых дасягненняў на карысць універсітэта і краіны!
