Прафсаюзны камітэт навучэнцаў, студэнцкі савет ўніверсітэта і каманда БРСМ ГрДУ імя Янкі Купалы запрашаюць на самае яркае і запальнае свята гэтага семестра – «НОЧ ALMA MATER». Дыскатэка пройдзе ў рамках святкавання 86-годдзя Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Праграма свята абяцае быць насычанай. Гасцей чакаюць разнастайныя конкурсы, палымяная музыка і магчымасць выйграць мноства выдатных прызоў.
Дыскатэка пройдзе 27 лютага ў 18:30 у начным клубе "База" па адрасе: вул. Перамогі, 35. Уваход бясплатны па флаерах. Таксама пры наведванні дыскатэкі з сабой неабходна мець дакумент, які пацвярджае асобу.
Не ўпусціце магчымасць весела правесці час і зарадзіцца энергіяй да канца навучальнага года!
Колькасць флаераў абмежавана, таму паспяшайцеся атрымаць іх на сваіх факультэтах!
