Запрашаем усіх супрацоўнікаў, выкладчыкаў, студэнтаў, выпускнікоў, гасцей і партнёраў універсітэта далучыцца да святкавання 86-годдзя Купалаўскага ўніверсітэта, якое будзе праходзіць у рамках мерапрыемстваў з 18 па 28 лютага.
18 лютага ў 11:00 пройдзе малебен, прысвечаны 86-годдзю ўніверсітэта, у Свята-Пакроўскім кафедральным саборы. У гэты ж дзень у 13.00 на базе спартыўнага комплексу па адрасе: вул. Захарава, 32 адбудзецца ўрачыстае адкрыццё XII турніру па валейболе сярод жаночых каманд на Кубак Рэктара ГрДУ імя Янкі Купалы.
19 лютага на базе спартыўнага комплекса па адрасе: вул. Захарава, 32 з 10:00 да 16:00 будуць праходзіць гульні турніру па валейболе сярод жаночых каманд на Кубак Рэктара ГрДУ імя Янкі Купалы. На наступны дзень, 20 лютага, у спартовым комплексе па адрасе: вул. Захарава, 32 у 13:30 пройдзе ўрачыстая цырымонія закрыцця турніру па валейболе сярод жаночых каманд на Кубак Рэктара ГрДУ імя Янкі Купалы.
23 лютага ў 8.30 у фае першага паверха галоўнага корпуса па адрасе: вул. Ажэшкі, 22 пройдзе студэнцкая акцыя «Нам 86!». У 10:30 у галоўным корпусе адбудзецца адкрыццё мастацкай выставы «Крыніца натхнення – мой універсітэт». Па адрасе: вул. Ажэшкі, 22 у 11:40 пройдзе Купалаўская дыктоўка. У сталовай галоўнага корпуса ў 13.05 пройдзе акцыя «Салодкі пачастунак».
24 лютага ў 12:00 у Фарным касцёле Святога Францішка Ксаверыя па адрасе: пл. Савецкая, 4 пройдзе малебен, прысвечаны 86-годдзю ўніверсітэта, а ў 15:00 будзе арганізавана віктарына «КУПАЛОЎСКАЯ МІСІЯ», якая пройдзе па адрасе: вул. Ажэшкі, 22, аўд. 218.
Паэтычны вернісаж «Табе, Alma mater, я песню складаю» пройдзе 25 лютага ў 12:00 у чытальнай зале навуковай бібліятэкі па адрасе: вул. Ажэшкі, 22.
26 лютага ў холе 3 паверха ў 11:00 па адрасе: вул. Ажэшкі, 22 адбудзецца адкрыццё экспазіцыі выставы «Жанчына. Гадзіна. Універсітэт».
27 лютага ў 11.00 пройдзе пасяджэнне Прэзідыума Асацыяцыі выпускнікоў на базе галоўнага корпуса ў аўд. 225. У гэты ж дзень у 14:00 у актавай зале па адрасе: вул. Леніна, 32 пройдзе ўрачысты сход працоўнага калектыву ўніверсітэта, прысвечаны 86-годдзю ўніверсітэта. У 19:00 адбудзецца культурна-забаўляльная праграма «Ноч Alma mater» у начным клубе «БАЗА» па адрасе: вул. Перамогі, 35.
28 лютага ў 11.00 у актавай зале па адрасе: вул. Леніна, 32 пройдзе фінальнае мерапрыемства VIII Фестывалю педагагічных класаў.
