Сёння, 10 снежня, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы працягвае сваю працу XV юбілейны конкурс стартап праектаў «ІнНаСтарт-2025», дзе таленавітыя і актыўныя студэнты прэзентуюць свае ініцыятывы.
Купалаўцы прадстаўляюць 40 інавацыйных ідэй у розных сферах: тэхналогія, экалогія, адукацыя, культура, ахова здароўя і прадпрымальніцтва. Кожны праект – гэта не проста ідэя, а крок да стварэння новых рашэнняў, закліканых паляпшаць жыцці людзей.
Нагадваем, што лепшыя праекты атрымаюць падтрымку ў выглядзе магчымасці далейшага прасоўвання, фінансавання і рэалізацыі пры садзейнічанні ўніверсітэта. Акрамя таго, аўтары самых перспектыўных праектаў змогуць узяць удзел у рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах, адкрываючы для сябе новыя гарызонты.
Важна адзначыць, што гэта толькі трыці дзень прэзентацый. Конкурс працягнецца да 12 снежня. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбудзецца ў перыяд з 13 да 19 снежня.