Сустрэча адбылася сёння, 21 лістапада, у рамках IV Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Беларусь у кантэксце сусветнай гісторыі: асоба, грамадства, дзяржава».
Удзельнікамі мерапрыемства сталі студэнты з краін Афрыкі, якія атрымалі магчымасць паразмаўляць з Прэзідэнтам Саюза афрыканскіх дыяспар Расіі, кандыдатам філасофскіх навук, старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута навуковай інфармацыі па грамадскіх навуках Расійскай акадэміі навукі Кінфу Зенебе Тафесэ і кандыдатам гістарычных навук, дацэнтам, старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута ўсеагульнай гісторыі Расійскай акадэміі навук Людмілай Івановай.
Сустрэча была прысвечана пытанням міжкультурнага ўзаемадзеяння, ролі маладых спецыялістаў ва ўмацаванні сувязей паміж Беларуссю, Расіяй і краінамі Афрыкі. Дыялог у такім фармаце стаў важным дадаткам да канферэнцыі, падкрэсліўшы значнасць культурнага абмену і акадэмічнага супрацоўніцтва.