З 5 па 8 верасня ў Магілёве праходзіць маладзёжны форум "Роля моладзі ў захаванні і абароне гістарычнай памяці". Студэнты факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Карына Місцюк і Ягор Скяпко на гэтым мерапрыемстве прадстаўляюць Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.
Удзельнікамі форуму сталі дэпутаты Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, члены Маладзёжнай палаты пры Парламенцкім сходзе, маладзёжных палат пры нацыянальных парламентах дзвюх краін, маладыя гісторыкі, прадстаўнікі маладзёжных арганізацый і навуковай супольнасці Беларусі і Расіі.
У час работы форуму прайшлі пасяджэнні тэматычных секцый: "Гістарычная спадчына Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне як важнейшы фактар патрыятычнага выхавання моладзі", "Уклад народаў Савецкага Саюза ў Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне", "Маладзёжная палітыка Саюзнай дзяржавы: ад мадэлі да практыкі".
- Маладзёжны форум Саюзнай дзяржавы стаў месцам канцэнтрацыі ведаў і навукі, знаёмстваў і традыцый. Магу адзначыць высокі ўзровень падрыхтоўкі ўсіх удзельнікаў: рабяты з розных рэгіёнаў Беларусі і Расіі расказвалі аб праектах на тэмы гістарычнай праўды і памяці, патрыятызму, дзяліліся распрацоўкамі. Падзея стала магутнай крыніцай натхнення для будучых праектаў. Насычаная праграма дазволіла пазнаёміцца і з багатым культурна-гістарычным бокам горада: мы наведалі Александрыю, музей Славы Магілёўшчыны, пазнаёміліся з самім горадам Магілёў. І галоўная выснова форуму: моладзь Саюзнай дзяржавы - таленавітая і шматгранная! – падзялілася студэнтка 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Карына Місцюк.
У рамках форуму адбыліся XVIII фестываль "Моладзь - за Саюзную дзяржаву", выстава і майстар-клас "Народныя мастацкія промыслы як важнейшы элемент захавання нацыянальнай самасвядомасці", сустрэчы моладзі з вядомымі палітычнымі і грамадскімі дзеячамі.
Завяршылася шэраг мерапрыемстваў цырымоніяй узнагароджання пераможцаў конкурсу вакальных і харэаграфічных калектываў.