19 жніўня на базе Купалаўскага ўніверсітэта прайшла XXVIII справаздачна-выбарная канферэнцыя Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа. На парадку дня было падвядзенне вынікаў дзейнасці арганізацыі, абранне сяброў рэвізійных камісій і старшыняў і ўзнагароджанне па выніках працы.
Справаздачна-выбарная канферэнцыя Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа – важнае мерапрыемства ў дзейнасць рэгіянальнага аддзела арганізацыі. Яна праходзіць раз на пяць гадоў, каб падвесці вынікі дзейнасці за «пяцігодку», а таксама абраць старшыняў прэзідыума і арганізацыі.
У гэтым годзе ў канферэнцыі прынялі ўдзел намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Пранюк, генеральны сакратар Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў і прадстаўнікі раённых грамадскіх арганізацый. Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы на мерапрыемстве прадставіла старшыня першаснай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа ўніверсітэта Аксана Котава.
На парадку дня было абмеркаванне вынікаў дзейнасці Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа за перыяд з 2021 года па 1 паўгоддзе 2025 года, а таксама выбранне членаў прэзідыума, старшыні прэзідыума, старшыні арганізацыі, членаў рэвізійнай камісіі і дэлегатаў на З'езд Беларускага Чырвонага Крыжа.
Ключавым момантам для ГрДУ імя Янкі Купалы стала ўзнагароджанне ганаровай граматай за развіццё валанцёрскага руху, супрацоўніцтва і значны ўклад у дасягненне мэт і вырашэнне задач Беларускага Чырвонага Крыжа.