Мерапрыемства адбудзецца 11-13 верасня 2025 года ў Санкт-Пецярбургскім дзяржаўным універсітэце і збярэ спецыялістаў у галіне мовазнаўства, культуралогіі, работнікаў адукацыі і навукі, маладых вучоных і моўных актывістаў. Рэгістрацыя на форум працягнецца да 30 жніўня.
Асноўная мэта мерапрыемства - стварэнне міждысцыплінарнай пляцоўкі для абмеркавання ключавых пытанняў, звязаных з захаваннем і развіццём рускай мовы і моў народаў Расіі ва ўмовах тэхналагічнага і лічбавага развіцця.
У праграму форуму ўваходзяць пленарныя пасяджэнні з экспертамі, секцыйныя пасяджэнні, правядзенне круглых сталоў аб моўнай палітыцы і адукацыі, постэрныя сесіі, а таксама культурныя праграмы з экскурсіямі па Санкт-Пецярбургу. Секцыі форуму ўключаюць такія тэмы, як вывучэнне, аналіз і захаванне моўнай спадчыны Расіі, распрацоўка і ўкараненне інавацыйных адукацыйных праграм, руская мова ў полікультурнай прасторы і яе роля ў міжнацыянальных зносінах, моўная палітыка дзяржавы і прававыя аспекты моўнага рэгулявання, цыфравізацыя лінгвістыкі і міждысцыплінарныя даследаванні.
Для рэгістрацыі трэба ўказаць асабістыя звесткі, кантактныя даныя, секцыю, у якой плануецца прыняцце ўдзелу, фармат удзелу. Таксама трэба пазначыць інфармацыю аб суаўтары, калі ён ёсць, анатацыю працы, ці плануецца прыняцце ўдзелу ў курсе павышэння кваліфікацыі і ўдзел у экскурсіі па Пецярбургу.
Па выніках форуму самыя значныя матэрыялы будуць рэкамендаваны да публікацыі ў часопісе «Веснік Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. Мова і літаратура», астатнія працы ўвойдуць у зборнік «Мова і культура ў глабальным свеце». Удзельнікі павышэння кваліфікацыі атрымаюць пасведчанні дзяржаўнага ўзору.
Запрашаем купалаўцаў стаць часткай важнай навуковай падзеі!
Падрабязную інфармацыю аб форуме можна знайсці ў інфармацыйным лісце і на сайце.