Фестываль праходзіў у Міжнародны дзень абароны дзяцей у парку Жылібера ў Гродне. Арганізатар мерапрыемства - абласная бібліятэка імя Я.Ф. Карскага.
Праграма фестывалю кнігі "Гарадзенскі ЛітФэст-2025" прадугледжвала некалькі тэматычных зон. Кніжныя інсталяцыі, інтэрактыўныя пляцоўкі, сустрэчы з пісьменнікамі і шмат іншага.
Студэнткі філалагічнага факультэта – Агулдурды Есенава і Гозел Улашова арганізавалі майстар-клас па пляценні туркменскіх нацыянальных бранзалетаў аладжа. Унікальная магчымасць паспрабаваць сябе ў традыцыйным рамястве прывабіла мноства наведвальнікаў, якія не толькі актыўна ўдзельнічалі ў майстар-класе, але і з цікавасцю абмяркоўвалі культурнае значэнне бранзалетаў у туркменскай традыцыі.
Студэнтка 4 курса філалагічнага факультэта з Кітайскай Народнай Рэспублікі Юань Лін правяла майстар-клас «Мастацтва кітайскай каліграфіі», які пагрузіў удзельнікаў у гэтую старажытную традыцыю. Госці майстар-класа атрымалі ўнікальную магчымасць даведацца пра філасофскія асновы каліграфіі, дзе кожны рух пэндзля нясе глыбокі сэнс і сімволіку. Падчас майстар-класа студэнтка дзялілася сакрэтамі тэхнікі напісання і выбару правільных інструментаў, такіх як пэндзлі і чарнілы, а таксама тлумачыла, наколькі важная практыка і цярпенне ў авалоданні гэтым мастацтвам.
Нагадаем, дзейнасць праекта праекта "Садружнасць" Купалаўскага ўніверсітэта накіравана на садзейнічанне міжкультурным камунікацыям у маладзёжным асяроддзі.