Магістранты педагагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы з Кітайскай Народнай Рэспублікі пад кіраўніцтвам намесніка дэкана факультэта Аленай Бэкман здзейснілі займальную экскурсію па цэнтры горада Гродна. Мерапрыемства дазволіла замежным навучэнцам пагрузіцца ў шматвяковую гісторыю аднаго са старажытных гарадоў Беларусі.
Экскурсія пачалася ля будынка чыгуначнага вакзала, дзе ўдзельнікі даведаліся аб гістарычным значэнні гэтага месца для развіцця транспартнай інфраструктуры рэгіёна. Далей маршрут працягнуўся да Дома сувязі. Удзельнікаў асабліва зацікавіў факт аб тым, што менавіта ў Гродне з'явілася першая ў свеце паштовая скрыня.
Асаблівую ўвагу магістрантаў прыцягнулі архітэктурныя помнікі, такія як Брыгіцкі манастыр, помнік архітэктуры ранняга барока з элементамі готыкі і рэнесансу, які з'яўляецца адным з яскравых прыкладаў эклектыкі. Экскурсанты атрымалі асалоду ад атмасферы старажытнага горада, шпацыруючы па вуліцы Карла Маркса.
Таксама падчас экскурсіі магістранты пабывалі ў Кафедральным саборы Святога Францішка Ксаверыя (Фарным касцёле), які славіцца ўнікальным гадзіннікам, датаваным 1480 годам. Не менш цікавым стаў візіт у найстарэйшую аптэку-музей, заснаваную ў 1709 годзе, дзе студэнты азнаёміліся з гісторыяй фармацэўтыкі ў рэгіёне. Наступным пунктам стала вуліца Замкавая, якая з'яўляецца адной з самых маляўнічых у Гродне.
Завяршылася экскурсія ля пажарнай каланчы, адкуль адкрываецца цудоўны від на горад, а таксама ў двух замкаў – Старога і Новага, якія з'яўляюцца неад'емнай часткай гістарычнай спадчыны Гродна. Прагулка дазволіла магістрантам не толькі ўбачыць прыгажосць горада, але і пазнаёміцца з яго багатай гістарычнай спадчынай.
Падобныя мерапрыемствы садзейнічаюць паглыбленню культурных сувязей і разуменню гісторыі Беларусі сярод замежных студэнтаў, садзейнічаючы іх адаптацыі.
.