12 лютага на базе Гродзенскага дзяржаўнага абласнога Палаца творчасці дзяцей і моладзі разгарнулася сапраўднае свята розуму і таленту. Тут праходзіў абласны этап конкурсу «Студэнт года-2025», арганізатарам якога выступае ГА «БРСМ». Пераможцам стала Карына Місцюк, студэнтка 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы.
Купалаўскі ўніверсітэт прадстаўлялі чароўная Карына Місцюк і чароўная Кацярына Сіроцкая. Сцэна Палаца аб'яднала пецярых адораных прадстаўнікоў трох ВНУ нашага горада – Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.
Студэнты спаборнічалі ў наступных намінацыях: «Візітная картка», «Творчы нумар», «Аратарскае майстэрства «Я ў прафесіі», а таксама ў завочным конкурсе відэаролікаў «Я - студэнт». На ўсіх этапах канкурсанты праявілі свае таленты і ўменні, даказваючы гледачам, што званне «Студэнт года» – гэта не проста тытул, а прызнанне іх бязмежнага патэнцыялу.
Па выніках ацэнкі журы купалаўцы, як заўсёды, упэўнена ступілі на пастамент! Дзякуючы сваёй харызме і абаянню тытул «Студэнт года-2025» Гродзенскай вобласці забрала Карына Місцюк, студэнтка 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму. Гэта дасягненне не толькі для ўдзельніцы, але і для ўсяго Купалаўскага ўніверсітэта. Дзяўчыне трэба прадставіць вобласць і наш універсітэт на рэспубліканскім этапе ў Мінску!
Віншуем з перамогай і жадаем удачы на рэспубліканскім этапе конкурсу «Студэнт года – 2025»!