Факультэт эканомікі і кіравання Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы запрашае ўсіх зацікаўленых у прадпрымальніцтве прыняць удзел у мерапрыемствах "Беларускага тыдня прадпрымальніцтва". 21 і 28 лістапада ўдзельнікаў чакаюць мітап з паспяховым беларускім дызайнерам і кейс-чэмпіянат.
"Беларускі тыдзень прадпрымальніцтва" - гэта рэспубліканская пляцоўка па развіцці прадпрымальніцкай дзейнасці ў Беларусі. Далучыўшыся да яе мерапрыемстваў на базе Купалаўскага ўніверсітэта, студэнты, абітурыенты, выкладчыкі і госці ВНУ змогуць даведацца больш аб сферы бізнесу.
Праграма абяцае быць пазнавальнай.
21 лістапада пройдзе мітап "Натхненне ад лідараў", у рамках якога госці змогуць пагутарыць з паспяховым беларускім дызайнерам Кацярынай Карлацяну, даведацца пра гісторыю яе поспеху і атрымаць матывацыю для ўласных здзяйсненняў. Сустрэча адбудзецца па адрасе: вул. Гаспадарчая, 23, аўд. 101 у 11:40.
28 лістапада ўдзельнікі змогуць прадэманстраваць свой крэатыў на кейс-чэмпіянаце "Генератар ідэй". Каб прыняць у ім удзел, трэба прайсці рэгістрацыю. На ўказаны пры запаўненні анкеты электронны адрас прыйдзе запрашэнне на чэмпіянат і кейс. Вырашаны кейс трэба будзе адправіць на электронную пошту, з якой прыйшло заданне, не пазней за 26 лістапада. 28 лістапада адбудзецца афлайн-абмеркаванне рашэнняў і падвядзенне вынікаў. Сустрэча пройдзе па адрасе: вул. Гаспадарчая, 23/4-1, Тэхнапарк у 11:30.
Удзел у гэтых мерапрыемствах - выдатны шанц не толькі атрымаць каштоўныя веды, навыкі і новы вопыт, але і наладзіць камунікацыю з аднадумцамі.
.png)
.png)
.png)
.png)