З 14 па 21 кастрычніка 15 студэнцкіх пар універсітэта пагрузіліся ў атмасферу кахання і ўзаемаразумення, прыняўшы ўдзел у фестывалі-конкурсе «Сямейны калейдаскоп».
Фестываль-конкурсе «Сямейны калейдаскоп» праводзіўся ў Купалаўскім універсітэце ўпершыню і быў накіраваны на згуртаванне і фарміраванне даверных адносін паміж адзін адным. Для гэтага на працягу Тыдня бацькоўскага кахання пары спаборнічалі ў розных конкурсах і выконвалі сумесныя задачы.
Пераможцам фестывалю-конкурсу «Сямейны калейдаскоп» стала пара «Адно цэлае» – студэнт 1 курса факультэта псіхалогіі Данііл Красільшчык і студэнтка 1 курса фізіка-тэхнічнага факультэта Залатаслава Палубятка. Другое месца заняла каманда «Шчаслівыя разам» – студэнт 1 курса юрыдычнага факультэта Дамінік Лукша і студэнтка 1 курса педагагічнага факультэта Мар'я Мацюк, а таксама пара «Тандэм» – студэнт 3 курса факультэта фізічнай культуры і студэнтка 1 курса псіхалагічнага факультэта Анастасія Дзенісенка. Трэцяе месца заняла пара «Ад сінуса да сіноніму» – студэнт 1 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Пётр Піута і студэнтка 2 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Дар'я Барыш.
ГрДУ імя Янкі Купалы віншуе пераможцаў і ўдзельнікаў фестывалю-конкурсу і жадае, каб універсітэт стаў не толькі месцам вучобы, але і месцам, дзе нараджаецца сапраўднае каханне!