У ходзе экскурсіі, якая прайшла 28 ліпеня, будучыя афіцэры азнаёміліся з эвалюцыяй ваеннай формы розных краін і эпох. Асаблівая ўвага была ўдзелена гісторыі фарміравання брыгады, яе слаўным традыцыям і баявому шляху.
Праз унікальныя экспанаты студэнты адчулі непарыўную сувязь з пакаленнямі гвардзейцаў і пранікліся духам вайсковай службы.