Міністэрства адукацыі Беларусі падрыхтавала памятку для ўдзельнікаў цэнтралізаванага экзамену (ЦЭ) і цэнтралізаванага тэсціравання (ЦТ). У інфаграфіцы ад Міністэрства адукацыі сабраны ўсе неабходныя звесткі аб ЦЭ і ЦТ.
У памятцы дэталёва апісана, што дазваляецца і што забараняецца падчас іспытаў і тэставанні. Азнаёмцеся, калі ласка, з гэтымі патрабаваннямі, каб быць гатовымі да выпрабаванняў. Нагадваем, што здача цэнтралізаванага экзамену і цэнтралізаванага тэсціравання ў нашай краіне будзе праходзіць у адзіныя тэрміны. Стартуюць ЦЭ і ЦТ ужо на пачатку наступнага тыдня.
Нагадаем, што цэнтралізаванае тэсціраванне і цэнтралізаваны экзамен у 2025 годзе пройдуць у адзіныя тэрміны для ўсіх катэгорый абітурыентаў. 26 мая – ЦЭ па прадмеце на выбар (для выпускнікоў 11 класаў 2025 года па наступных прадметах: грамадазнаўства, матэматыка, біялогія, замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская), хімія, фізіка, гісторыя Беларусі, геаграфія, сусветная гісторыя. каледжаў). 29 мая (для выпускнікоў 11 класаў 2025 года) - ЦЭ па беларускай або рускай мове і ЦТ па гэтых прадметах на выбар для выпускнікоў мінулых гадоў і выпускнікоў каледжаў. 2 чэрвеня - ЦТ па прадмеце на выбар для ўсіх абітурыентаў па наступных дысцыплінах: матэматыка, біялогія, замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская), геаграфія, сусветная гісторыя (новы час), гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі. 5 чэрвеня - ЦТ па прадмеце на выбар для ўсіх абітурыентаў па наступных напрамках: грамадазнаўству, хіміі, фізіцы, гісторыі Беларусі.