22 чэрвеня, у Дзень Усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, купалаўцы сумесна з жыхарамі Гродна аддадуць даніну глыбокай павагі несмяротнаму подзвігу пакалення пераможцаў.
Сёлета, калі ўся краіна святкуе 80-годдзе Вялікай Перамогі, акцыя набывае асаблівае значэнне. Ключавой падзеяй мерапрыемства стане тэатралізаваная пастаноўка «Табе, салдат 41-га, ад праўнукаў Перамогі». Выкладчыкі і навучэнцы каледжа праз прызму мастацтва адновяць атмасферу тых трагічных гадоў, аддаючы даніну павагі гераізму, мужнасці і стойкасці тых, хто змагаўся за нашу свабоду ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Гледачоў чакае яркае і кранальнае прадстаўленне, праніклівы дыялог пакаленняў, дзе яны змогуць дакрануцца да гісторыі, адчуць боль страт і гонар за подзвіг продкаў.
Акцыя адбудзецца ў гэтую нядзелю, 22 чэрвеня, а 23:00 каля Вечнага агню ў парку імя Ж.Э. Жылібера. Уваход вольны. Далучайцеся, разам мы захаваем памяць аб героях Вялікай Перамогі! Станьце часткай важнай падзеі!
