Беларускі баксёр, магістрант 1 курса факультэта фізічнай культуры ГрДУ імя Янкі Купалы Аляксей Алфёраў стаў сярэбраным прызёрам Чэмпіянату Еўропы 2024 года, які прымала сталіца Сербіі Бялград.
Аляксей Алфёраў стаў адзіным з 14 прадстаўнікоў Беларусі на турніры, якому ўдалося дабрацца да фінальнага бою ў сваёй вагавой катэгорыі. Па ходзе кантынентальнага форуму ў вазе да 86 кг Аляксей перамог іспанца Пабла Берналя, грэка Дыянісіяса Псіхогіяса і італьянца Вінчэнца Ліцы.
Сапернікам беларуса ў паядынку за золата павінен быў стаць расіянін Шарапутдзін Атаеў, аднак Аляксей Алфёраў і яго трэнерскі штаб адмовіліся ад удзелу з-за траўмы рукі. У выніку ў Аляксея - першае ў кар'еры срэбра еўрапейскага форуму. Раней у сваёй кар'еры беларус займаў другое месца на Чэмпіянаце свету.
Купалавец прадэманстраваў сапраўднае майстэрства і стойкасць у паядынках з вопытнымі сапернікамі з розных краін. Яго ўпартасць, імкненне да перамогі і прафесіяналізм дазволілі пераадолець усе цяжкасці і дабіцца важнага выніку на міжнароднай арэне.