Сёння, 14 ліпеня, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы заканчваецца прыём дакументаў на вочную (дзённую, вячэрнюю) і завочную формы атрымання вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту.
З 8 па 14 ліпеня на 870 бюджэтных месцаў дзённай формы навучання было пададзена (на 12.30 2016/07/14) 1558 заяў, на 260 бюджэтных месцаў завочнай і вячэрняй формаў атрымання вышэйшай адукацыі - 640 заяваў.
Купалаўскі ўніверсітэт - адзін з нямногіх ВНУ краіны, якому Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь не проста захавала, але і павялічыла колькасць бюджэтных месцаў у параўнанні з папярэднім годам: іх стала на 25 больш. Набор у гэтым годзе ажыццяўляўся па 53 спецыяльнасцях.
Найбольш папулярнымі спецыяльнасцямі дзённай формы атрымання вышэйшай адукацыі сярод абітурыентаў сталі «Правазнаўства. Эканамічнае права. Міжнароднае права» (конкурс - 5,8 чалавека на месца),«Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый» (3,75), «Сацыялогія» (3,71), «Дызайн (касцюма і тканін). Дызайн (графічны)» (3,67) і «Інфармацыя і камунікацыя» (3,4).
На завочнай і вячэрняй формах - спецыяльнасць «Сацыяльная работа (сацыяльна-рэабілітацыйная дзейнасць) (скароч.)» (4,6), «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва (скароч.)» (4,4), «Фінансы і крэдыт. Бухгалтарскі ўлік. Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве» (3,64), «Тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў (скароч.)» (3,6) і «Правазнаўства (скароч.)» (3,5).
237 абитуриентов, поступающих в ГрГУ имени Янки Купалы, получили более 200 баллов по трем предметам ЦТ. В числе будущих студентов нашего вуза победители разных этапов республиканских олимпиад и олимпиад купаловского университета, а также 153 человека, окончивших учебные заведения с дипломом с отличием, золотой или серебряной медалью.
Ва ўніверсітэт падалі дакументы 185 дзяцей з Брэсцкай, 88 з Мінскай, 55 з Гомельскай, 38 з Магілёўскай і 27 з Віцебскай абласцей.
15 ліпеня 2016 года ў 18.00 (аўд. 209) у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы пройдзе пасяджэнне прыёмнай камісіі, падчас якога адбудзецца залічэнне абітурыентаў у лік студэнтаў I ступені атрымання вышэйшай адукацыі вочнай (дзённай) і завочнай форм атрымання адукацыі па спецыяльнасцях (групах спецыяльнасцяў) за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту (па трох сертыфікатах ЦТ).
З 15 па 20 ліпеня ў ГрДУ імя Янкі Купалы пройдуць унутраныя ўступныя выпрабаванні для абітурыентаў, якія паступаюць па 2 сертыфікатах ЦТ. Іншагароднім абітурыентам універсітэт дае магчымасць засяліцца на час здачы экзаменаў у інтэрнат, прычым разам з імі маюць права на засяленне і іх бацькі. З графікам правядзення кансультацый і выпрабаванняў можна азнаёміцца па спасылцы.
У абітурыентаў яшчэ ёсць магчымасць стаць студэнтамі-купалаўцамі: да 1 жніўня ўключна працягваецца прыём дакументаў на платную форму навучання.
- В ГрГУ имени Янки Купалы продолжают принимать документы от абитуриентов, желающих получить высшее образование в стенах нашего вуза
- Среди поступающих в ГрГУ имени Янки Купалы и те, кто получил среднее специальное образование
- Особой популярностью среди абитуриентов пользуются специальности правоведческого, экономического, гуманитарного и IT-профиля
- Абитуриенты приходят поступать в ГрГУ имени Янки Купалы вместе с родителями
- Абитуриенты, их родители и друзья с трепетом следят за ходом приемной кампании в ГрГУ имени Янки Купалы