Тысячным абітурыентам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы стала выпускніца сярэдняй школы № 35 г. Гродна Кацярына Міцкевіч. У якасці будучай прафесіі дзяўчына абрала падрыхтоўку па спецыяльнасці «Біялогія (біятэхналогія)» факультэта біялогіі і экалогіі.
Будучая студэнтка распавяла, што выбрала купалаўскую ВНУ таму, што тут створаны аптымальныя ўмовы для атрымання вышэйшай адукацыі.
Нагадваем, што прыём дакументаў на бюджэтную форму атрымання вышэйшай адукацыі будзе праходзіць да 14 ліпеня ўключна, на платную - да 1 жніўня па адрасе: вул. Леніна, 32 з 9.00 да 18.00.
Аб ходзе прыёмнай кампаніі ў ГрДУ імя Янкі Купалы можна даведацца больш на сайце www.abit.by.
- Ответственный секретарь приемной комиссии ГрГУ имени Янки Купалы Ю.Я. Романовский вручает сувенир от купаловского вуза 1000-му абитуриенту – Екатерина Мицкевич
- Выпускница средней школы № 35 г. Гродно Екатерина Мицкевич в качестве будущей профессии девушка выбрала подготовку по специальности «Биология (биотехнология)» факультета биологии и экологии
- Поддержать Екатерину пришли ее мама и сестра