З 24 па 26 верасня 2026 года на базе філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы пройдзе XXI Міжнародная навуковая канферэнцыя “Узаемадзеянне літаратур у сусветным літаратурным працэсе. Праблемы тэарэтычнай і гістарычнай паэтыкі».
Мерапрыемства, якое стала традыцыйнай пляцоўкай для дыялогу філолагаў, сёлета зноў збярэ прадстаўнікоў акадэмічнай навукі з Беларусі, Расіі, краін блізкага і далёкага замежжа. Арганізатарам выступае кафедра расейскай філалогіі.
Удзельнікаў канферэнцыі чакае насычаная праграма, якая ўключае пленарныя пасяджэнні, работу тэматычных секцый і круглых сталоў.
Фармат удзелу прадугледжвае як вочную прысутнасць у горадзе Гродна, так і дыстанцыйнае падключэнне ў рэжыме анлайн.
Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна запоўніць рэгістрацыйную форму па спасылцы.
Па ўсіх пытаннях можна звяртацца ў аргкамітэт па тэлефоне +375 15 239-68-12 або па электроннай пошце kaf_rus@grsu.by.
Запрашаем усіх зацікаўленых даследчыкаў прыняць удзел у гэтай значнай навуковай падзеі.