17 ліпеня ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы завяршыўся прыём дакументаў на ўсе формы атрымання агульнай і спецыяльнай вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў бюджэту. Абітурыентаў чакае самая хвалюючая частка - дачакацца вынікаў паступлення. Даведацца аб паступленні можна будзе ўжо заўтра, 21 ліпеня.
Паседжанне прыёмнай камісіі пачнецца ў 16:30. Удзельнікі сустрэчы падвядуць вынікі залічэння і аб'явяць вынікі залічэння абітурыентаў у лік студэнтаў бюджэтнай формы навучання (па трох сертыфікатах ЦТ або ЦЭ). За ходам пасяджэння і прыняццем выніковага рашэння можна будзе сачыць у рэжыме рэальнага часу: анлайн-трансляцыя пройдзе на Youtube-канале Купалаўскага ўніверсітэта.
Таксама вынікі залічэння можна будзе даведацца ў Лічбавым кабінеце абітурыента.
Чакаем усіх на трансляцыі і жадаем абітурыентам удачы!