У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы поўным ходам ідзе здача ўступных іспытаў.
Сёння, 20 ліпеня, іспыты праходзяць па 11 спецыяльнасцях: «Пачатковая адукацыя», «Вытворчасць прадукцыі і арганізацыя грамадскага харчавання», «Фізічная культура», «Адукацыя ў галіне фізічнай культуры», «Архітэктура», «Графічны дызайн і мультымедыядызайн», «Правазнаўства», «Эксплуатацыя наземных транспартных і тэхналагічных машын і комплексаў», «Інфармацыйна-вымяральныя прыборы і сістэмы» і «Будаўніцтва будынкаў і збудаванняў». Таксама другі этап іспыту «Творчасць» здаюць абітурыенты, якія паступаюць на спецыяльнасць «Журналістыка».
Усяго да іспытаў было дапушчана 1030 абітурыентаў, з якіх 417 паступаюць на дзённую форму, 22 – на завочную поўную і 591 – на завочную скарочаную.
Нагадаем, што ўнутраныя іспыты ў Купалаўскім універсітэце праходзяць з 18 па 25 ліпеня.
Жадаем усім абітурыентам удачы!