З 3 па 5 чэрвеня на «Палава-Арэне» ў Мінску прайшла Рэспубліканская ўніверсіяда – 2025/2026 па баскетболе 3х3. У супрацьстаянні з наймацнейшымі сапернікамі з усёй рэспублікі каманды Купалаўскага ўніверсітэта паказалі высокі ўзровень майстэрства.
Усяго ў спаборніцтвах прынялі ўдзел 46 каманд: 28 мужчынскіх і 18 жаночых. Па выніках напружанай барацьбы жаночая каманда Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы пацвердзіла свой статус прафесійных спартсменаў, стаўшы чэмпіёнамі ўніверсіяды. Студэнтка трэцяга курса інжынернага факультэта Аляксандра Палубок была ўдастоена ўзнагароды MVP. Спецыяльным прызам ад Беларускай асацыяцыі студэнцкага спорту «За лепшую тэхніку» была ўдастоена студэнтка чацвёртага курса факультэта фізічнай культуры Яўгенія Бярнацкая.
Мужчынская баскетбольная каманда ГрДУ імя Янкі Купалы таксама прадэманстравала дастойную гульню, заняўшы па выніках універсіяды шостае месца.
Ва ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў прынялі ўдзел генеральны сакратар – выканаўчы дырэктар Беларускай федэрацыі баскетбола Анастасія Марыніна і намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў Уладзімір Антончык.
Віншуем нашых спартсменаў з выдатнымі вынікамі і жадаем ім далейшых спартыўных дасягненняў!