17 снежня ў "Прэзідэнт-Атэлі" адбылася цырымонія ўзнагароджання фіналістаў XVI Рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў. Сярод удзельнікаў заключнага этапа – выкладчык кафедры сучасных тэхналогій праграмавання Купалаўскага ўніверсітэта Іван Ярмак.
Праект Івана Валер'евіча "Баграціён - Жалезны Шторм" стаў адным з 20 праектаў, якія дайшлі да фінальнай стадыі абароны перад камісіяй 2 снежня.
Падчас урачыстай цырымоніі Іван Ярмак быў узнагароджаны не толькі дыпломам фіналіста, але і ўдастоіўся ўзнагароды ў спецыяльнай намінацыі "Выбар Белаграпрамбанка".
Віншуем Івана Валер'евіча з перамогай і жадаем далейшых поспехаў!