Пасля афіцыйнага адкрыцця, якое прайшло ў Купалаўскім універсітэце, мерапрыемствы працягнуліся на базе адпачынку «Прывал», дзе ўдзельнікі ў нефармальнай абстаноўцы абмеркавалі важныя пытанні развіцця інфармацыйнай прасторы з медыяэкспертамі і прадстаўнікамі ўлады.
У рамках злёту праходзіла конкурснае спаборніцтва: блогеры стваралі відэакантэнт пад хэштэгам #ГроднаМедыяДжэм для TikTok-акаўнтаў СМІ Гродзенскай вобласці. Акрамя таго, удзельнікі наведалі абноўлены Вечны агонь у парку Жылібера, усклалі кветкі і адправіліся на экскурсію па Фортах № 1 і № 2. Таксама прайшла дыялогавая пляцоўка з кіраўніцтвам Гродзенскай вобласці, што дало магчымасць для свабодных зносін і абмену ідэямі.