17 мая ў Беларускім дзяржаўным універсітэце прайшла алімпіяда па матэматыцы сярод студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі. У алімпіядзе прынялі ўдзел купалаўцы.
Каманду ГрДУ імя Янкі Купалы прадставілі студэнтка 2 курса факультэта эканомікі і кіравання Алена Вярцінская і студэнтка 2 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Кацярына Марціновіч, а таксама замежны студэнт 1 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Абдыла Хекімаў.
Алімпіяда праходзіла ў адзін тур. Удзельнікам неабходна было на працягу пяці гадзін вырашыць задачы з цыкла матэматычных дысцыплін адукацыйнай праграмы прыродазнаўча-навуковых факультэтаў ВНУ.
Лепшых удзельнікаў вызначылі сярод дзвюх груп: студэнтаў класічных універсітэтаў і навучэнцаў тэхнічных і педагагічных універсітэтаў.
У другой групе дыплома І ступені ўдастоілася студэнтка факультэта эканомікі і кіравання Алена Вярцінская. Кацярына Марціновіч па выніках алімпіяды атрымала дыплом ІІІ ступені.
Віншуем нашых студэнтаў і жадаем ім новых перамог!